Лукашэнка сардэчна вітае ўдзельнікаў камуністычнага з’езда

зюганаўПрэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сардэчна вітае дэлегатаў і гасцей XXXV З’езду Саюза камуністычных партый – Камуністычнай партыі Савецкага Саюза, які праходзіць 1 лістапада ў Мінску. «Сёння вашы партыі па-ранейшаму адстойваюць ідэю сацыялістычнага шляху развіцця, абараняюць правы і інтарэсы простага чалавека», – гаворыцца ў яго віншавальнай тэлеграме.

Пры гэтым прэзідэнт выказаў упэўненасць, што намаганні камуністычных партый «будуць і надалей накіраваныя на барацьбу за справядлівасць і роўнасць магчымасцяў, мірнае жыццё, права нацый на самавызначэнне». «Жадаю дэлегатам і гасцям З’езду паспяховай працы, а таксама добрага здароўя вам, вашым родным і блізкім», – заявіў ён.

Як паведамляла Крыніца, сталіца Беларусі для з’езду абраная, паколькі менавіта ў Мінску адбыўся Першы з’езд РСДРП.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі