Нідэрландскі дэпутат: я малюся, каб адносіны з Беларуссю палепшыліся

бішапАдносіны паміж Беларусь і Еўрасаюзам часам нагадваюць Халодную вайну, мяркуе дэпутат парламента Нідэрландаў ад Рэфармацкай палітычнай партыі Ролаф Бішап. “Але я спадзяюся і малюся, каб усё скончылася добра. Каб напружанне спадала, і краіны зноў пачалі камунікаваць і супрацоўнічаць”, – сказаў ён.

На яго думку, у гандлёвых кантактах нідэрландскі урад мусіць падкрэсліваць важнасць свабоды людзей. “Галандскі ўрад мусіць стаць у абарону мяншыняў у Беларусі. І я думаю, мы павінны прытрымлівацца гэтай пазіцыі ў перамовых з Беларуссю”, – заявіў дэпутат, паведамляе bchd.info.

Рэфармацкая палітычная партыя – кансерватыўная кальвінісцкая партыя Нідэрландаў, заснаваная ў 1918 годзе. Партыя мае аднаго прадстаўніка ў нідэрландскім Сенаце, трох – у Палаце прадстаўнікоў і аднаго ў Еўрапарламенце.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі