Праваслаўныя падлеткі спаборнічалі ў вайсковых уменнях

gulniПа ініцыятыве Беларускага Экзархата і Галоўнага ўпраўлення камандуючага ўнутранымі войскамі МУС Рэспублікі Беларусь з 26 па 28 кастрычніка на базе в/ч 5448 пад Мінскам прайшлі спаборніцтвы праваслаўных ваенна-патрыятычных клубаў «Юны вояр-2014».

На працягу трох дзён жыццё падлеткаў на базе ажыццяўлялася па воінскім распарадку, дапоўненым рэгулярнай малітвай, паведамляе orthos.org.

Пераможцы спаборніцтваў, якія ўключалі ў сябе падцягванне, стральбу з пнеўматычнай вінтоўкі, ваенізаваную эстафету, перацягванне ліны, ўзняцце гіры, «начны» марш-кідок, пераадоленне паласы перашкодаў, разборку-зборку АК-74 вызначыліся наступным чынам: першае месца заняла каманда ПВПК «Славяне» з Гродна, другое – каманда ВСК «Дружына» з расійскага Мічурынска, трэцяе – каманда ПВПК «Дружына» са Шчучына.

Падлеткі з клуба «Белая Русь» пасёлка Верцялішкі адзначаныя асаблівай узнагародай за праяўленую волю да перамогі на штурмавой паласе.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі