У Баранавічах і Віцебску ўшанавалі памяць ахвяраў сталінізму

знічкаУ Баранавічах грамадскія актывісты і праваабаронцы адзначылі 77-я ўгодкі “крыштальнай ночы” беларускай культуры, калі ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года супрацоўнікі НКУС расстралялі ў мінскай турме 22 беларускіх пісьменнікаў і больш 80 прадстаўнікоў інтэлігенцыі краіны.

Актывісты сабраліся каля Крыжа ахвярам сталінскіх рэпрэсій 1939-1953 гадоў (скрыжаванне вуліц Смаленскай і Пірагова), прыбралі тэрыторыю парка ад смецця, усклалі кветкі, запалілі свечкі і ўзгадалі імёны тых, хто загінуў у гэтую трагічную ноч, прачыталі малітву за ўсіх памёрлых і загінуўшых ад рэпрэсій людзей, паведамляе spring96.org.

Першапачаткова планавалася правесці з гэтай нагоды адзіночны пікет, але гарадскія ўлады правядзенне акцыі не дазволілі.

Ушанавалі памяць сталінскіх ахвяраў і на ўзлеску каля вёскі Паляі пад Віцебскам, дзе ўсталявана некалькі крыжоў у памяць пра мірных жыхароў, якіх расстрэльвалі тут у 1930-50 гады. 29 кастрычніка сябры Партыі БНФ і Руху “За свабоду” павысякалі тут хмызнякі, прыбралі смецце, згадалі ўсіх, хто бязвінна загінуў у гады сталінскага тэрору.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі