У Мінску прайшла адукацыйная сустрэча хрысціянскіх журналістаў (фотарэпартаж)

Семінар журналістаў у Мінску 62У беларускай сталіцы 1 лістапада адбылася першая мінская адукацыйная сустрэча хрысціянскіх журналістаў і блогераў, удзельнікамі якой сталі каля 20 чалавек.

На сустрэчы выступіў галоўны рэдактар парталу КРЫНІЦА.INFO Анатоль Шырвель, які прэзентаваў партал і Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў, распавёў пра асаблівасці асвятлення рэлігійнай тэматыкі на партале і азнаёміў з тэматыкай будучых сустрэч.

Медыяэксперт Аляксей Шэін распавёў пра сацыяльную адказнасць хрысціян, сувязь хрысціянства і журналістыкі.

Найбольшую цікавасць у прысутных выклікаў выступ медыяэксперта Паўлюка Быкоўскага, які асвятліў тэмы інфармацыйнай цывілізацыі, асноўных тэндэнцый развіцця медыясферы, узроўню медыяактыўнасці цэркваў і канфесій, а таксама распавёў пра магчымасці сацыяльных сетак  і інструментаў блогера.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі