У Мінску праходзяць Дзяды (відэа)

дзядыУ Мінску 2 лістапада праходзіць традыцыйная акцыя ўшанавання памяці ахвяраў сталінскіх рэпрэсій у Беларусі “Дзяды”, арганізатарам якой з’яўляецца Кансерватыўна-хрысціянская партыя-БНФ.

Удзельнікі акцыі ідуць шэсцем ад Гадзіннікавага заводу па праспекце Незалежнасці, вуліцах Каліноўскага, Карбышава і Гамарніка да мемарыяльнага комплексу “Курапаты”, дзе ў 14:30 мусіць распачацца мітынг.

Онлайн-відэатрансляцыю акцыі вядзе беларуская служба “Радыё Свабода”.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі