Дні духоўных сустрэч для хлопцаў прайшлі ў Шчучыне

рэкалекцыіЗ 29 па 31 кастрычніка ў Шчучыне адбыліся восеньcкія дні духоўных сустрэч для маладых каталікоў са Шчучына, Ліды і Гродна, якія цікавяцца святарскім і кансэкраваным жыццём. На гэты раз удзельнікі засяродзіліся на адным з фрагментаў малітвы Панскай: «Будзь воля Твая».

Рэкалекцыйныя разважанні даносілі да ўдзельнікаў думку, што чалавек павінен ісці тым шляхам, які падрыхтаваў для яго Стварыцель, таму вельмі важна не толькі думаць над сваім пакліканнем, але таксама пытацца і прасіць у прыватнай малітве аб згодзе з Божай воляй паведамляе catholic.by.

Акрамя канферэнцый, якія падрыхтаваў а. Аляксандр Махнач SP, адказны за піярскае душпастырства пакліканняў у Беларусі, рэкалекцыі ўключалі індывідуальныя размовы са святаром, супольную Еўхарыстыю і малітву перад Найсвяцейшым Сакрамэнтам.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі