Праваслаўныя святары правялі малебен у Курапатах
Напярэдадні дня ўшанавання Сабору навамучанікаў і вызнаўцаў зямлі беларускай 1 лістапада ва ўрочышчы Курапаты па благаславенні мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла адбылося памінальнае богаслужэнне за ўсіх нявінна забітых у Айчыне нашай.
Удзельнікі паніхіды малітоўна ўшанавалі памяць дзясяткаў тысяч суайчыннікаў, якія былі растраляны і пахаваны ў Курапатах у час рэпрэсій 1937 – 1941 гадоў, паведамляе sppsobor.by.
Пасля паніхіды клірык Свята-Петра-Паўлаўскага сабора іерэй Адрыян Латушка адзначыў, што Курапаты — цёмная старонка беларускай гісторыі, і ў знішчэнні свайго народа ўдзельнічалі таксама і хрышчоныя людзі. На думку святара, трагічныя падзеі першай паловы ХХ ст. як і сучасныя ваенныя супрацьстаянні ў краінах-суседзях сведчаць пра працяг барадзьбы паміж Богам і д’яблам за сэрца чалавека. Спыніць гэтае зло можна толькі праз любоў да бліжняга, выкананне запаведзяў Божых.
Святар не выключае, што у Курапатах ляжаць святыя мучанікі, пра якіх мы пакуль не ведаем. “Будзем верыць, што Гасподзь адкрые нам іх імёны”, — адзначыў ён.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- “Казка пра Белага анёла, Зорку і цёмную краіну, якая робіцца светлай”. Казка ад Паўла Севярынца 15.01.2021 17:31
- Арцыбіскуп Кандрусевіч выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Мітрапаліта Філарэта 13.01.2021 10:28
- Памёр мітрапаліт Філарэт, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі 12.01.2021 14:32
- Віншаванне архіепіскапа Арцемія з нагоды свята Хрыстовага нараджэння 07.01.2021 10:53
- Францішак прыняў адстаўку арцыбіскупа Кандрусевіча 03.01.2021 15:30
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)
- Біскуп Віцебскі: Мастацтва не дазваляе чалавеку стацца звыклым да прыгажосці наваколля (фотарэпартаж)
- «Школа нараджэння» прайшла ў Навагрудку (фотарэпартаж)