Лукашэнка падпісаў указ аб будаўніцтве клінічнага цэнтра ў Ждановічах

администрацияІнвестпраект па будаўніцтве комплексу будынкаў клінічнага медцэнтра ў раёне вёскі Ждановічы Мінскага раёна будзе рэалізаваны ў 2014-2017 гадах. Гэта прадугледжана ўказам прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашенко, падпісаным 3 лістапада, паведамілі ў прэсслужбе кіраўніка дзяржавы.

Згодна з дакументам, заказчыкам па праектаванні і будаўніцтву комплексу выступае Упраўленне капбудаўніцтва Мінгарвыканкама, генеральнай праектнай арганізацыяй Інстытут «Белдзяржпраект», генеральным падрадчыкам – Будтрэст №1.

Фінансаваць работы па праектаванні і будаўніцтву комплексу будуць за кошт рэспубліканскага бюджэту і бюджэту Мінска.

Указ вызначае нормы для стварэння неабходных умоў для рэалізацыі інвестыцыйнага праекта.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі