На Хэлоўін ў рэанімацыю трапіла рэкордная колькасць аматараў спайсаў

toksikologia_2У Мінску ў ноч Хэлоўіна, з пятніцы на суботу, аматары спайсаў пабілі сумны рэкорд: 15 чалавек ва ўзросце 17-25 гадоў апынуліся ў рэанімацыі Рэспубліканскага цэнтра па лячэнні вострых атручванняў бальніцы хуткай меддапамогі.

Медыкі выратавалі ўсіх, але нагрузка ў лекараў была каласальнай.

Так, напрыклад, у ноч Хэлоўіна, каля двух гадзін ночы, медыкі вярталі да жыцця двух студэнтаўдругакурснікаў прэстыжнага ВНУ пасля ўжывання спайсаў ў інтэрнаце, паведамляе «СБ».

Таксама міліцыя перадала «хуткай» 30гадовага мужчыну ў шалёнымстане, які, як аказалася, ужо ў восьмы раз атруціўся наркотыкамі. Гашыш, метадон, клафелін, дымэдрол, дыязепам ён прыняў гэта ўсё і за адзін вечар.

Усяго ж з пачатку года медыкам прыйшлося ратаваць больш за 500 чалавек маладых і нават юных грамадзян, якія атруціліся так званымі спайсамі і іншымі «дызайнерскімі» наркотыкамі.

Намеснік галоўнага  ўрача Мінскай клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, галоўны таксіколаг міністэрства аховы здароўя Ігар Грыгор’еў адзначыў, што ён, як і многія яго калегі, абедзвюма рукамі за тое, каб на ўзроўні заканадаўства ўвесці адказнасць за спажыванне наркотыкаў.

На яго думку, у аснове стыхійнага распаўсюджвання спайсэпідэміі ляжыць самы небяспечны механізм  усёдазволенасць і разбэшчанасць. І, кіруючыся поўнай беспакаранасцю, маладыя людзі не толькі не саромеюцца свайго ладу жыцця, а нават культывуюць яго, пазіцыянуюць як асабліва модны і нават прэстыжны, масава далучаючы сяброў, каханых і проста выпадковых знаёмых.

Спайс адносіцца да разраду так званых «дызайнерскіх» наркотыкаў, і гэта небяспечныя сінтэтычныя рэчывы, імкліва разбураючыя здароўе, падкрэсліў медык.

Калі казаць пра далёкія наступствы ўжывання курыльных сумесяў, то такія пацыенты ў восем разоў часцей пры выхадзе з псіхозу схільныя да шызафрэніі, а дзяўчаты рызыкуюць нарадзіць разумова адсталых або мёртвых дзяцей, сказаў намеснік галоўнага ўрача.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі