6 лістапада пройдзе пашыранае пасяджэнне Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў

Семінар журналістаў у Мінску 16 лістапада, у чацвер, у 18:00 у кавярні «У Марфы» па адрасе вул. Бельскага, 15 у Мінску адбудзецца пашыранае пасяджэнне грамадзянскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» .

Падчас сустрэчы будуць абмеркаваны наступныя пытанні:

1. Хада і планы правядзення адукацыйных сустрэч для хрысціянскіх журналістаў і блогераў у Мінску і рэгіёнах.

2. Прэзентацыя магчымасцяў супрацоўніцтва з парталам КРЫНІЦА.INFO для цэркваў, прыходаў і парафій, а таксама грамадскіх арганізацый і хрысціянскіх бізнесменаў.

3. Вынікі трох месяцаў працы партала КРЫНІЦА.INFO і планы развіцця.

4. 97-я ўгодкі беларускай хрысціянскай газеты «Крыніца».

Запрашаем журналістаў, блогераў, публіцыстаў, прадстаўнікоў цэркваў, грамадскіх арганізацый, хрысціянскіх бізнесменаў і ўсіх зацікаўленых!

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі