Міліцыя просіць дапамогі ў пошуку маці забітага наванароджанага

ножЦела нованароджанага хлопчыка, злёгку прысыпанае зямлёй, было  знойдзенае на віцебскай ўскраіне. Побач з трупам дзіцяці знаходзіліся бутэлька гарэлкі і кухонны нож, наяўнасць якога не мае дачынення да смерці хлопчыка, бо бачных пашкоджанняў на яго целе няма.

Мёртвы нованароджаны быў знойдзены ў яры каля жылога дома па віцебскім праспекце Перамогі. Па факце здарэння ўзбуджаная крымінальная справа. Інфармацыя аб страшнай знаходцы паступіла ў міліцыю 2 лістапада, паведамляюць “Народныя навіны Віцебска”.

Зараз першаснай задачай праваахоўных органаў з’яўляецца ўсталяванне асобы маці нованароджанага. Інфармацыю, якая можа дапамагчы ў пошуку парадзіхі, трэба паведамляць па нумарах 8 (029) 7116955, 8 (0212) 2708 02, 8 (0212) 606788 альбо па тэлефоне 102.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі