Падчас двухдзённага візіту ў Навагрудскае благачынне мітрапаліт Павел сустракаўся з настаўнікамі і наведаў ЛПП

pavelidetiПастарскі візіт у Навагрудскае благачынне Навагрудскай епархіі здзейсніў Патрыяршы Экзарх усёй Беларусі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел. Прыезд уладыкі быў прымеркаваны да святкавання Казанскай іконы Божай.

Праграма знаходжання ўладыкі Паўла ў Наваградку 4-5 лістападапачалася служэннем Боскай Літургіі ў Свята-Нікольскім кафедральным саборы ў саслужэнні архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя і епіскапа Смаргонскага Пятра, пасля чаго мітрапаліт скіраваўся ў гарадскую СШ №7, у якой нядаўна адкрыліся кадэцкія класы, паведамляе eparhia.by.

Кадэты і першакласнікі падрыхтавалі да прыезду ўладыкі музычна-літаратурнае прывітанне і выставу малюнкаў «Люблю сваю Бацькаўшчыну». Прыйшоўшы на занятак факультатыва “Асновы праваслаўнай маральнасці» ў кадэцкім класе, уладыка спачатку слухаў, а затым змяніў ля класнай дошкі настаўніцу і сам працягнуў тлумачэнне тэмы «Любоў да Радзімы пачынаецца з любові да маці», а таксама адказаў на пытанні кадэтаў. Праз пэўны час у актавай зале школы адбылася сустрэча мітрапаліта з педагогамі горада, якія вядуць факультатыў “Асновы праваслаўнай маральнасці».

Вельмі змястоўнай апынулася сустрэча ўладыкі з асобамі, якія ўтрымліваюцца ў ЛПП, размешчаным у 15 кіламетрах ад Навагрудка. Людзі, якія знаходзяцца на прымусовым лячэнні ад алкагалізму, рыхтаваліся да прыезду ўладыкі. У храме на тэрыторыі ЛПП мітрапаліт прамовіў павучальнае слова і падарыў зняволеным абразкі Божай Маці, атрымаўшы ў якасці зваротнага падарунка скрыначку, вырабленую сваімі рукамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі