У Баранавічах знік чатырохгадовы хлопчык – падазраюць бацьку

зільберманУ Баранавічах прапаў чатырохгадовы хлопчык – Расціслаў Зільберман. У знікненні падазраюць яго бацьку Віктара 1985 нараджэння. 31 кастрычніка ўзбуджаная крымінальная справа аб знікненні дзіцяці.

Мужчыну на выгляд каля 25 гадоў, хударлявага целаскладу, ростам каля 170 сантыметраў. Твар авальны блёклы, валасы прамыя цёмныя, да плячэй. Над правым брывом – чырвоная пляма, татуіроўка на левай галёнкі з надпісам Freedom. У левым вуху – пяць-шэсць завушніц кольцападобнай формы, паведамілі ў пошукава-выратавальным атрадзе «Анёл».

Дзіця ростам каля 110 сантыметраў, нармальнага целаскладу. Твар блёклы, вочы шэра-блакітныя, шапялявіць.

Усіх, хто валодае інфармацыяй аб зніклым, просяць паведаміць аб гэтым па тэлефонах +375 33 6666 033, 8800505 51 23 або 102.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі