Выстава-кірмаш «Беларусь Праваслаўная» пройдзе ў Лідзе
III духоўна-асветніцкая выстава-кірмаш “Беларусь Праваслаўная» адбудзецца ў Лідзе з 15 па 22 лістапада. Арганізатарамі выставы, якая размесціцца ў гарадскім Гісторыка-мастацкім музеі, выступілі Навагрудская епархія і Выставачнае таварыства “Экспасервіс”.
У якасці ўдзельнікаў аб сабе заявілі больш за 30 манастырскіх падворкаў з Расіі, Украіны і Беларусі. Наведвальнікаў чакае велізарны выбар прадметаў царкоўнага ўжытку для хатняга выкарыстання, духоўнай літаратуры, абразоў, а таксама вырабаў народных майстроў – керамікі, вырабаў з прыродных камянёў, дрэва, арэнбургскіх хустак і палантынаў. Пчаляры і зёльнікі прывязуць мёд, алеі, ацаляльныя травы і бальзамы, паведамляе sobor.by.
Будзе працаваць спецыяльная праграма “Задайце пытанне святару», якая прадстаўляе магчымасць асабістага кантактавання. Духоўна-асветніцкая праграма ўключыць у сябе творчыя сустрэчы з пісьменнікамі і акцёрамі, кіналекторыі, мерапрыемствы для дзяцей і моладзі, а таксама тэматычны Дзень здароўя.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)