Праваслаўная моладзь з Глыбокага знайшла і добраўпарадкавала старадаўнія магілы святароў

koptevkaНапярэдадні Дзімітраўскай бацькоўскай суботы праваслаўныя хлопцы і дзяўчаты з садружнасці праваслаўнай моладззю прапачэснага Серафіма Сароўскага пры Глыбоцкім кафедральным саборы Нараджэння Прасвятой Багародзіцы знайшлі і добраўпарадкавалі на гарадскіх мемарыяльных могілках «Капцёўка» магілы святароў мінулых стагоддзяў.

З ініцыятывай выступіў благачынны Глыбоцкай акругі настаяцель храма Праабражэння Гасподняга вёскі Мамаі протаіерэй Міхаіл Ізаітка. Ён жа здзейсніў літыю аб супакоі пахаваных на могілках протаіерэяў, святароў, свецкіх, паведамляе eparhia992.by.

Адшараваўшы шчоткамі аброслыя мохам старыя надмагіллі і прыбраўшы пустазельную траву з магіл протаіерэя Мікалая Ігнатовіча і яго матухны Вольгі, рызнічнай сабора Нараджэння Прасвятой Багародзіцы, святара Іларыёна Вілляноўскага, протаіерэя Серафіма Гагалушкі і іншых святароў, маладыя людзі задаліся мэтай у наступным годзе добраўпарадкаваць «безыменныя» магілы, абрысы якіх ледзь прыкметныя і якія сведчаць аб сабе толькі пахіленымі крыжамі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі