У Івянцы каталіцкае свята аб’яднала паляўнічых, рыбараў і ляснічых

hubertСвята паляўнічых, рыбараў і ляснічых адбылося 8 лістапада ў Івянцы. Святочную Імшу, якой распачаліся святкаванні, узначаліў каталіцкі мітрапаліт Мінска-Магілёўскі Тадэвуш Кандрусевіч.

Звяртаючыся з гаміліяй да вернікаў, прафесія ці хобі якіх злучаныя з жывой прыродай, арцыбіскуп адзначыў: «Правілы палявання, рыбалоўства і паводзін у лесе і на вадзе — гэта тыя знакі, якія кажуць нам, як можна паводзіць сябе ў тых ці іншых абставінах, у тым ці іншым месцы. Яны павінны нагадваць нам аб нязменных правілах Евангелля, якое заўсёды актуальнае і дзейснае. У гэтым сэнсе вы, паляўнічыя, рыбаловы і леснікі, можаце адыграць вялікую ролю ў працэсе прыняцця праўды Евангелля і яе абвяшчэння, каб сучасны чалавек не паддаўся спакусам секулярнага свету, але жыў паводле Божага закону і гэтым самым змяняў свет на лепшы і ішоў дарогай збаўлення», паведамляе catholic.by.

Таксама арцыбіскуп звярнуўся да асобы і жыццёвага шляху каталіцкага святога Губерта, успамін якога адзначаецца 3 лістапада. Святы Губерт, паляўнічы з Францыі, які жыў у VII-VIII стагоддзях і вёў непабожнае жыццё, аднойчы выправіўся на паляванне ў Вялікую пятніцу, калі хрысціяне шануюць пакутніцкую смерць Хрыста на крыжы. У часе палявання ён пабачыў белага аленя з крыжом паміж рагамі і пачуў голас з неба, што сталася нагодай яго навяртання. Пазней Губерт быў біскупам, займаўся навяртаннем язычнікаў, па смерці быў прызнаны святым.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі