Вінаваты двух трагедый на вуліцы Гая ў Мінску крычаў, што ўратуе сям’ю «ад шатана»

ножРаніцай 8 лістапада ў Мінску на вуліцы Гая машына Audi A8 на вялікай хуткасці ўрэзалася ў сустрэчную Audi 100, зачапіўшы таксама прыпаркаваныя справа машыны. Кіроўца Audi 100 і пасажырка – сямейная пара – загінулі на месцы, а віноўнік ДТЗ выйшаў з машыны і паспрабаваў уцячы. З адзення на ім былі толькі трусы і майка.

Міліцыя затрымала ўцекача. Аказалася, што незадоўга да таго ў сябе дома ў 200 метрах ад месца ДТЗ ён нанёс некалькі нажавых раненняў сваёй жонцы, дачцэ і сыну. Трохгадовае дзиця да гэтага часу ў вельмі цяжкім стане. Па словах блізкіх сям’і, наносячы ўдары, ён крычаў, што ўратуе іх «ад шатана», перадае TUT.by.

Затрыманы, дырэктар аднаго са сталічных ЗАТ, ужо даў паказанні, паведамілі ў Следчым камітэце Беларусі. Медагляд паказащ, што ён не быў п’яны або пад уздзеяннем псіхатропаў. Дадаткова чакаюцца вынікі хімічнага даследавання крыві. Таксама прызначаная стацыянарная комплексная псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Дзеянні падазраванага кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 14 і ч. 2 арт. 139 (замах на забойства, здзейснены пры абцяжваючых абставінах), ч. 3 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць двух асоб) КК Беларусі. Крымінальныя справы злучаныя ў адной вытворчасці і перададзеныя для далейшага расследавання ў Галоўнае следчае ўпраўленне цэнтральнага апарата Следчага камітэта.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі