МХД заклікае правесці антыкамуністычны форум

мхдАргкамітэт па стварэнні грамадскага аб’яднання “Маладыя хрысціянскія дэмакраты” выступіў са зваротам пра недапушчальнасць вяртання ў Беларусь культа Леніна і Сталіна, якія “аддавалі загады па знішчэнні Царквы, у тым ліку і на тэрыторыі Беларусі, ад іх крывавага тэрору загінулі мільёны бязвінных беларусаў”.

Паводле заявы, падтрымка камуністычнай ідэалогіі і персанальна Леніна ды Сталіна – “гэта злачынства супраць чалавечнасці, якое не мае даўніны”. МХД патрабуюць забараніць узвялічванне культа камуністычных правадыроў, як гэта зроблена з прапагандай нацызму і фашызму, і адмяніць святкаванне 7 лістапада на дзяржаўным узроўні, паведамляе bchd.info.

“Мы лічым неабходным правядзенне антыкамуністычнага форуму, каб яшчэ раз узгадаць пра злачынствы камуністычнага рэжыму і ўзгадаць памяць змагароў за свабоду ды бязвінных ахвяраў камуністычных катаў”, – гаворыцца ў звароце.

Актывісты аргкамітэту партыі Беларуская хрысціянская дэмакратыя 7 лістапада ў дзень чарговай гадавіны бальшавіцкага перавароту правялі талаку ў Курапатах. Яе абяцаюць праводзіць “кожнае дзяржаўнае свята з камуністычнымі каранямі, бо менавіта ў гэтыя дні часціня актаў вандалізму і распіцця алкаголю на месцах масавых пахаванняў узрастае ў разы”.

Падчас акцыі актывісты прыбралі смецце з могілак, добраўпарадкавалі насаджэнні, а таксама знайшлі некалькі вырваных вандаламі крыжоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі