На пажары ў Ждановічах загінуў хлопчык, пакінуты без нагляду

огонь8 лістапада ў пасёлку Ждановічы Мінскага раёна падчас пажару ў доме загінуў 12-гадовы хлопчык. Пра гэта паведамілі ў МНС Беларусі. Пажар адбыўся каля 21:15 у доме па вуліцы Зялёнай.

Хлопчык у доме застаўся адзін. Маці дома не было, старэйшая дачка была на працы, а сярэдні сын у суседзяў.

Першым вярнуўся брат хлопчыка і выявіў, што кухня гарыць, а дзіця ляжыць на падлозе.

Ён вынес малодшага брата на вуліцу і паклікаў на дапамогу суседзяў.

У 21:36 лекар хуткай дапамогі канстатавала смерць дзіцяці, а яго брата з атручваннем прадуктамі гарэння шпіталізавалі.

Прычына пажару высвятляецца, мяркуецца, што кухня загарэлася з-за кароткага замыкання электраправодкі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
10.11.2014 Здарэнні| Тэгі: , ,




Блогі