Эксперт аб альтэрнатыўнай службе: незразумела, як будуць даказвацца рэлігійныя перакананні

танкачоваДэпутаты Палаты прадстаўнікоў Беларусі прынялі законапраект аб альтэрнатыўнай службе. Ён прапануе альтэрнатыўную службу толькі па рэлігійных перакананнях. «Прычым іх трэба даказаць. Як будзе адбывацца гэта даказванне, як будзе прымацца рашэнне – застаецца здагадвацца», – адзначае кіраўнік Цэнтра прававой трансфармацыі «Lawtrend» Алена Танкачова.

Для людзей без вышэйшай адукацыі тэрмін альтэрнатыўнай службы складзе 36 месяцаў, для выпускнікоў ВНУ – 24 гады, гэта значыць у два разы даўжэй, чым у арміі. Грашовае ўзнагароджанне плануецца ў памеры 150% ад найбольшай велічыні бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу.

Плануецца, што маладыя людзі, якія не захочуць ісці ў войска, змогуць працаваць у сферы сацабароны, медустановах, лясной гаспадарцы і ЖКГ. Дакумент пакідае права за грамадзянамі, якія праходзяць альтэрнатыўную службу, атрымліваць у гэты час завочную адукацыю. Пры гэтым прызыўніка змогуць прыцягнуць да адказнасці за ўхіленне ад службы на падставе трох вымоў ад працадаўцы.

«Зацверджаныя ж тэрміны ў 36 і 24 месяцаў, як бачым, істотна перавышаюць тэрміны вайсковай службы – і гэтая тэндэнцыя вельмі нехарактэрна для сучасных мадэляў ўладкавання альтэрнатыўнай службы, у тым ліку ў краінах нашага рэгіёну», – адзначыла Алена Танкачова, перадае ЕвроБеларусь.

На яе думку, сістэма кіравання альтэрнатыўнай службай відавочна размытая, гаворка не ідзе пра цэласнае, фокуснае кіраванне. «І ўжо дакладна гаворка не ідзе наогул аб накладанні на дзяржорганы функцый па папулярызацыі гэтага інстытута», – мяркуе яна.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі