Cупольнасць салезіянаў правядзе футбольны “Кубак дона Боско”

kubak“Кубак дона Боско” па міні-футболе ў фармаце 4х4 пройдзе з 2 снежня гэтага года па 16 студзеня наступнага ў мінскім салезіянскім араторыі святога Яна Боско.

Да ўдзелу ў турніры, які будзе праведзены у 2 этапы, запрашаюцца каманды, узрост гульцоў якіх пачынаецца ад 16-ці гадоў. Абавязковы склад – брамнік і 3 палявыя гульцы, з улікам запасных гульцоў склад каманды не павінен перавышаць 7 чалавек.

Лёсаванне адбудзецца 29 лістапада ў араторыі падчас арганізацыйнага сходу ў 20:30, тады ж будуць агучаныя правілы і даты гульняў. Іншыя падрабязнасці можна пабачыць на сайце sdb.by.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі