Мінгандлю прызнала неэтычнай рэкламу выставы «Таямніцы цела»

тайны телаМіністэрства гандлю Беларусі прызнала неэтычнай тэлерэкламу выставы «Таямніцы цела», бо ў ёй «ўтрымліваюцца малюнка разрэзаных на часткі пластынаваных целаў памерлых людзей з дэманстрацыяй палавых органаў, што парушае агульнапрынятыя нормы маралі».

Такім чынам, адзначылі ў Мінгандлі, рэклама размешчана ў парушэнне закона “Аб рэкламе”, які забараняе распаўсюд неэтычнай рэкламы. У сувязі з гэтым рэкламадаўцу і арганізацыі, якая размясціла рэкламу на тэлеканалах, вынесеныя прадпісанні аб устараненні выяўленага парушэння.

Як паведамляла Крыніца, праваслаўны святар, біёлаг па адукацыі протаіерэй Аляксею Клімаў лічыць, што анатамічная выстава «Таямніцы цела: Сусвет ўнутры» спрабуе перабудаваць глыбінныя рэфлексы беларускага грамадства ў дачыненні да чалавека. На яго думку, паказ чалавека без скуры разбурае глыбінныя адносіны да чалавека, калі пры выглядзе раны ўзнікае пачуццё спагады. «Тут жа на пакрамсаных людзей глядзяць і вывучаюць», – адзначыў протаіерэй.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com
11.11.2014 Грамадства| Тэгі:




Блогі