Новыя паклонныя крыжы з’явіліся на Бабруйшчыне

kozakiНовыя паклонныя крыжы, якія традыцыйна ўсталёўваюцца ў беларускіх вёсках і мястэчках на ўездзе і выездзе зпаселішча, з’явіліся ў аграгарадку Гарбацэвічы і вёсках Любонічы і Гарадок, якія знаходзяцца на тэрыторыі Бабруйскай епархіі.

З ініцыятывай ўстаноўкі паклонных крыжоў выступілі бабруйскія казакі – члены праваслаўнага казацкага брацтва Бабруйскай епархіі, якое ўваходзіць у бабруйскі аддзел РГА “Беларускае казацтва”. Са згоды і з заахвочвання духавенства Бабруйскай епархіі крыжы былі вырабленыя і ўстаноўленыя 8 лістапада, паведамляе bobruisk.hram.by.

У планах чальцоў казацкага праваслаўнага брацтва – усталяванне крыжоў у іншых вёсках, дзе іх няма.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі