Тураўскае Евангелле выдадуць камерцыйным накладам

книгаПрэзентацыя факсімільнага выдання помніка старажытнаславянскага пісьменства XI стагоддзя Тураўскага Евангелля прайшла 10 лістапада ў Гомельскай абласной універсальнай бібліятэцы. Таксама адбылася цырымонія дарэння ўнікальнага выдання бібліятэкам і музеях рэгіёну.

Як адзначыў дырэктар Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі Раман Матульскі, факсімільныя копіі надрукаваныя накладам 500 асобнікаў і прызначаны для вузкага кола спецыялістаў.

Паводле яго слоў, Тураўскае Евангелле самы старажытны помнік кніжнай культуры, створаны на тэрыторыі сучаснай Беларусі, у бліжэйшы час плануецца выдаць камерцыйным накладам, каб зрабіць даступным больш шырокім слаям грамадскасці, перадае БЕЛТА .

Раман Матульскі таксама паведаміў, што да 500-годдзя беларускага кнігадрукавання (у 2017 годзе) запланавана выданне поўнага збору кніг Францішка Скарыны. Першыя пяць тамоў збору ўжо выдадзены, на чарзе яшчэ шэсць тамоў. Шматтомнае факсімільнае выданне ўпершыню збярэ разам усе кнігі, якія былі надрукаваныя Францішкам Скарынам у Празе (1517-1519) і Вільні (1522-1525). У яго аснову пакладзены электронныя копіі кніг першадрукара з бібліятэк і музеяў Беларусі, Расіі, Украіны, Германіі і іншых краін.

Рукапіс Тураўскага, Евангелля была знойдзена ў 1865 годзе ў Тураве і знаходзіцца на пастаянным захоўванні ў Бібліятэцы Акадэміі навук Літвы імя Урублеўскіх (Вільнюс). Помнік уяўляе сабой Евангелле з дадатковымі запісамі, два з якіх былі зроблены ў пачатку XVI стагоддзя ад імя князёў Астрожскіх.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі