Жыхар Барысаўскага раёна “замініраваў” школу

телефонУ Барысаўскім раёне мужчына 10 лістапада замініраваў” школу. Пра гэта паведамілі ў МУС Беларусі.

У 19:08 невядомы патэлефанаваў у мясцовае РУУС і заявіў, што ў будынку Лошніцкай школы закладзена выбуховае прыстасаваньне. Пры праверцы прылады не было выяўлена.

Як высветлілася, тэлефанаваў раней судзімы за рабаванне 33-гадовы непрацуючы жыхар вёскі Лошніца. Яго затрымалі.

Ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт.340 КК Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі