Благачынны Навалукомскай акругі прывітаў маладых спецыялістаў

chasnikiПляяду маладых спецыялістаў, якія прыехалі ў Чашнікі, павітаў благачынны Навалукомльскай акругі настаяцель храма свяшчэннапакутніка Уладзіміра пратаіерэй Аляксей Шаўра падчас урачыстай сустрэчы, якая адбылася 11 лістапада ў Гарадскім Доме культуры, паведамляе карэспандэнт КРЫНІЦА. INFO.

У гэтым годзе ў Чашніцкі раён прыбылі 154 маладыя спецыялісты. Падчас урачыстага мерапрыемства з удзелам кіраўніцтва раёна, творчых калектываў і знакамітых людзей горада айцец Аляксей звярнуўся да маладых людзей са словам настаўлення, а таксама прапанаваў маладым паразважаць над словамі «Рабі ўсё так, як хочаш, каб рабілі для цябе». Таксама айцец Аляксей распавёў пра тое, якой непрывабнай заганай з’яўляецца лянота.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі