Сустрэча Тэзэ ў Празе стане знакам міру і прымірэння

тэзеЧарговая Еўрапейская сустрэча моладзі, якая арганізуецца суполкай Тэзэ, пройдзе ў Празе з 29 снежня 2014 года па 2 студзеня 2015 года. У сувязі са стагоддзем Першай Сусветнай вайны, канфліктам паміж Украінай і Расіяй і выбарамі ў Еўрапарламент яна стане знакам міру і прымірэння для дзесяткаў тысяч маладых людзей з усіх кантынентаў, паведамілі Крыніцы ў суполцы.

Удзельнікамі сустрэчы могуць стаць людзі ва ўзросце ад 17 да 30 гадоў. «З прычыны сучаснай абстаноўкі, прысутнасць 2600 маладых людзей з Украіны, больш за 1000 з Беларусі і некалькіх соцень з Расіі набывае асаблівае значэнне», — адзначаюць у Тэзэ.

Падчас сустрэчы ўдзельнікі з праваслаўных, пратэстанцкіх і каталіцкіх цэркваў будуць тройчы ў дзень збірацца разам на малітву з братамі абшчыны Тэзэ. Раніцай — у прымаючых парафіях, днём — у цэрквах у цэнтры горада, увечары — у выставачным цэнтры Letňany. Адзін з семінараў пройдзе ў Пражскай сінагозе. Маладых хрысціян будуць прымаць і нехрысціянскія сям’і.

На сустрэчы будуць біскупы і пастары. Пасланні з сяброўскай падтрымкай сустрэчы дашлюць Папа Рымскі Францішак, патрыярхі ўсходніх цэркваў, кіраўнікі англіканскай, лютэранскай, рэфармацкай цэркваў, а таксама генеральны сакратар ААН і кіраўнік Еўрапейскага Савета.

Поўная праграма, практычная інфармацыя і пасланне настаяцеля супольнасці брата Алоіса будуць апублікаваныя на працягу снежня на сайце www.taize.fr.

Тэзэ — гэта экуменічная міжнародная суполка ў Францыі, якая аб’ядноўвае каля ста братоў і якая прымае ў сябе дзесяткі тысяч маладых хрысціян штогод.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі