У мінскай гімназіі адкрыліся тры духоўна-асветніцкія выставы

LogosТры духоўнаасветніцкія выставы адкрыліся 10 лістапада ў рамках мерапрыемстваў да дзесяцігоддзя працы духоўнаадукацыйнага праекта «Логас» у гімназіі №11 Мінска.

Ужо добра вядомыя ў Беларусі стэндавыя выставы «Чалавечы патэнцыял Айчыны: традыцыйная маральнасць і сямейныя каштоўнасці” і “Мы малюем свет сям’і» дапоўніла выстава фотаздымкаў «4383 дня дзяцінства» з калекцыі штогадовага міжнароднага фотаконкурсу Беларускага дзіцячага фонду. Яе экспазіцыя дэманструецца ўпершыню, паведамляе Church.by.

Як было адзначана на цырымоніі адкрыцця, гэта не проста фатаграфіі дзяцей, гэта выстава пра дзяцінства і пра тое, што з ім звязана: пра дабрыню і любоў, пра радасць пазнання і новых адкрыццяў.

Назву выставы арганізатары тлумачаць так: 4383 дні праходзіць ад нараджэння да 12годдзя дзіцяці, 4383 дні доўжыцца дзяцінства.

Праца выстаў будзе доўжыцца да 15 лістапада ў актавай зале гімназіі (Мінск, вул. Каліноўскага, 36).

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі