У Мінску ліквідавалі наркапрытон

наркотикиУ Мінску супрацоўнікі аддзялення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі Заводскага РУУС з байцамі АМАП ГУУС Мінгарвыканкама ліквідавалі наркапрытон ў адной з кватэр шматпавярховых дамоў па вуліцы Ілімскай.

З доказамі злачынства, у момант вырабу экстракцыйнага опію, аператыўнікамі быў затрыманы 35-гадовы раней судзімы жыхар Мінска, паведамляе ГУУС Мінгарвыканкама.

Як высветлілася, мінчанiн вырабляў наркатычны сродак для сябе. Таксама мужчына падаваў сваё жыллё для вырабу і ўжывання наркотыкаў знаёмым.

Падчас агляду ў затрыманага было канфіскавана 15 грамаў экстракцыйнага опію, 4 таблеткі псіхатропнага лекавага прэпарата, вываранае насенне маку, шпрыцы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі