У Вільні перад абразом Маці Божай Вастрабрамскай прайшла беларускамоўная Імша

11 лістапада ў капліцы абраза Маці Божай Вастрабрамскай ў Вільні дзякуючы дням апекі Маці Божай Вастрабрамскай, падчас якіх у капліцы цэлебруюцца Імшы на розных мовах, прайшла беларускамоўная Імша. Яе ўзначаліў дэкан з Сапоцкіна кс. Павел Гедройць. Таксама ў святой Імшы удзельнічалі кс. Павел Калеснік і кс. Антоні Казлоўскі, беларусы, якія жывуць у Літве.

Павел Гедройць зазначыў, што да Маці Божай людзі прыходзяць з розных краёў і народаў, каб аддаць Ёй пашану і хвалу “за найвялікшы скарб, якім для чалавека з’яўляецца Езус». Святар заахвоціў удзельнікаў Імшы быць сведкамі Божай любові і міласэрнасці, “абвяшчаць Добрую Навіну ўбогім у сучасным свеце”, паведамляе catholic.by.

Завяршылася Імша перад абразом Маці Божай малітвай за Беларусь.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі