Лепшыя сем’і года Беларусі — хрысціянскія вернікі

ніканчукіУсе тры сям’і-пераможцы мінулага ў 2014 годзе рэспубліканскага конкурсу «Сям’я года» з’яўляюцца вернікамі пратэстанцкіх цэркваў. Так, сям’я Таццяны і Аляксандра Ніканчуклў, якая заняла першае месца і у якой выхоўваюцца трое дзяцей, з’яўляецца членамі царквы адвентыстаў сёмага дня Наваполацка.

«У размове з журналістамі мы заўсёды расказвалі пра свае хрысціянскія погляды і сваю прыналежнасць да адвентысцкай царквы. А самае галоўнае (мы гэта ўжо ясна зразумелі на рэспубліканскім конкурсе) — у гэтым была Божая воля … Госпад Сам праславіцца, а нам толькі трэба дазволіць Богу зрабіць нас Сваёй прыладай для пропаведзі і заставацца вернымі Божаму слову і запаведзям», — адзначыла Таццяна Ніканчук ў інтэрв’ю adventist.by.

канецкія
photo — vk.com/id95560972

У сям’і Валерыя і Марыны Канецкіх з Ваўкавыска, якія занялі другое месца, 13 дзяцей — прызёраў або ўдзельнікаў школьных, раённых, абласных, рэспубліканскіх конкурсаў і спаборніцтваў. У 2013 годзе сям’я стала лаўрэатам ганаровай прэміі Дзіцячага фонду як сям’я, якая выхоўвае дзяцей у атмасферы любові, маральнасці, узаемаразумення, якая развівае іх творча і інтэлектуальна. Канецкія — чальцы царквы хрысціян веры евангельскай.

харланчукі
photo — facebook.com/spadar.kim

Вернікамі ХВЕ з’яўляецца і акцёрская сям’я Харланчук-Южакова з Мінска, у якой выхоўваецца цяпер ужо пяць дзяцей. Яны вернікі царквы «Ян Прадвеснік».

Конкурс «Сям’я года» праходзіў у Беларусі ў другі раз з мэтай умацавання духоўна-маральных асноў сям’і, адраджэння і прапаганды сямейных каштоўнасцяў і традыцый. Сярод задач былі павышэнне ролі і прэстыжу сям’і ў жыцці грамадства, прасоўванне ідэі адказнага бацькоўства, адукацыя і выхаванне дзяцей і моладзі ў сістэме традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, арыентаваных на стабільнасць адносін, нараджэнне і выхаванне дзяцей, здаровы лад жыцця, пераемнасць пакаленняў, паразуменне і ўзаемападтрымку.

Арганізатар сямейнага спаборніцтва — міністэрства працы і сацыяльнай абароны пры ўдзеле міністэрстваў адукацыі, культуры, інфармацыі, абласных і Мінскага гарадскога выканаўчых камітэтаў, «Беларускага саюза жанчын».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі