У Мінску прайшоў злёт следапытаў “Па слядах Бога”
З 30 кастрычніка па 2 лістапада, на восеньскіх вакацыях следапыты з Беларусі прыехалі на злёт у Мінск, у царкву па вуліцы Васняцова (Царква адвентыстаў сёмага дня). Злёт называўся «Па слядах Бога» і сабраў больш за 50 следапытаў, уключаючы настаўнікаў.
Настаўнікі выкладалі дзецям новыя спецыялізацыі: «Свяцілішча», «Музыка», «Валенне з воўны», «Салёнае цеста», «Кіраванне рэсурсамі», «Зоркі», паведамляе adventist.by. Кожны з дзяцей змог выбраць для сябе тое, што для яго было найбольш цікава.
Тыя, хто паспяхова здалi экзамены, атрымалі асаблівую нашыўку на ўзнагародную стужку, за пройдзеную спецыялізацыю.
Таксама ўсе змаглі паўдзельнічаць у гарадской гульні «Квэст», якая праходзіла ў раёне станцыі метро “Няміга”. Падчас «Квэсту» усе распаўсюджвалі кнігу «Вялікая барацьба» і газету «Ключы да здароўя».
Акрамя таго, усе следапыты змаглі наведаць музей і здзейсніць шпацыр па парку.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Расійскі мітрапаліт заклікаў спыніць кровапраліццё на ўкраінскай зямлі пасля абстрэлу РФ 06.07.2022 09:25
- У Брэсце прайшоў маштабны крыжовы шлях 05.07.2022 19:50
- У Жыровічах асвяцілі самы вялікі ў Беларусі звон 05.07.2022 15:21
- Новы апостальскі ліст Папы: хопіць палемікі вакол літургіі 04.07.2022 14:33
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж 04.07.2022 10:22
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- “Мы не пакаяліся ў злачынствах камунізму”. Фотарэпартаж з “Ланцуга пакаяння” ў Мінску
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)