У Мінску з 14 лістапада даражэе прымусовае адбуксіроўка аўтамабіляў

автоУ Мінску з 14 лістапада падымаюць тарыфы на прымусовую адбуксіроўку транспартных сродкаў і іх захоўванне на ахоўнай стаянцы. Адпаведнае рашэнне Мінгарвыканкама ад 30 кастрычніка №2767 13 лістапада апублікавана на Нацыянальным прававым інтэрнэтпартале.

Цяпер прымусовая адбуксіроўка (эвакуацыя) транспартнага сродку на ахоўную стаянку з поўнай пагрузкай на эвакуатар абыдзецца аўтаўладальніку ў 430 тыс. (раней 380 тыс.), з частковай пагрузкай на эвакуатар – 350 тыс. (раней 300 тыс.).

За захоўванне прымусова эвакуяванага транспартнага сродку на ахоўнай стаянцы на працягу 1-3 сутак прыйдзецца плаціць 60 тыс. рублёў за суткі, 4-10 сутак – 35 тыс. за суткі, дзесяці і больш сутак захоўвання – 25 тыс. за суткі.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі