У Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска з кранаў можа пайсці зялёная вада

водаСеткавую ваду ў Савецкім і Першамайскім раёнах Мінска афарбуюць ў светлазялёны колер, паведамілі ў філіяле “Мінскія цеплавыя сеткі” РУП Мінскэнерга”. Спецыяльны фарбавальнік (флуарэсцэін) будзе ўводзіцца ў сеткавую ваду трубаправодаў цеплавых сетак з лістапада 2014 па красавік 2015 г гадоў.

Фарбавальнік не ўяўляе небяспекі для здароўя чалавека, адпавядае гігіенічным патрабаванням.

Як паведамілі спецыялісты, ён дазволіць аператыўна выяўляць уцечкі цепланосбіта, яго нямэтавае выкарыстанне, а таксама няшчыльнасць водападагравальнікаў. 

Пры выяўленні ўцечак сеткавай вады светлазялёнага колеру альбо пры афарбоўванні гарачай вады, пры выяўленні лужын з характэрным светлазялёным колерам спецыялісты просяць інфармаваць дыспетчарскую службу філіяла “Мінскія цеплавыя сеткі” па тэлефонах: 218-27-52, 298-27-27, 298-27-37.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі