У чатырох барысаўчан канфіскавалі «спайсаў» на 1,8 млн даляраў

спайсУ Барысаве затрыманыя чацвёра маладых людзей, якіх падазраюць у арганізацыі паставак спайсу ў рэгіён і распаўсюдзе наркотыкаў у Маскве. У іх адабраныя больш за 150 тыс. патэнцыйных разавых доз «спайсаў» на 1,8 млн долараў, паведамілі ва УУС Мінаблвыканама.

Некалькі тыдняў таму ў поле зроку праваахоўнікаў трапілі двое мясцовых жыхароў 1992 года нараджэння і адзін 1991-га, якія зараблялі дробнааптовым продажам «спайсаў». З дапамогай байцоў «Алмазу» іх затрымалі. Праз некалькі дзён быў затрыманы іх змоўшчык 1995 года нараджэння.

У схованках маладых людзей былі выяўленыя 10 кілаграм ужо гатовага да ўжывання «спайса» у выглядзе прасякнутай наркотыкам здробненай травы і амаль 9 кілаграм чыстага рэагента, якім наркадылеры прамакаюць расліннае рэчыва ў прапорцыі 1 да 10-15. Акрамя таго, у Маскве, па прадстаўленай расійскім калегам інфармацыі, было канфіскавана яшчэ 6,5 кілаграм «спайса», якія належаць затрыманай чацвёрцы.

У дачыненні да затрыманых распачаты крымінальныя справы па ч.ч.1,3 арт.328 КК Беларусі.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі