Выйшаў другі выпуск «Прац Камісіі па кананізацыі ў Беларускай Праваслаўнай Царквы»

працыВыдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла другі выпуск альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі ў Беларускай Праваслаўнай Царкве», галоўным рэдактарам якога з’яўляецца епіскап Гомельскі і Жлобінскі Стэфан. Яго тыраж склаў 500 асобнікаў.

У нумары апублікаваныя артыкулы і даклады членаў Камісіі па кананізацыі ў БПЦ, прысвечаныя пакутніцкаму подзвігу беларускіх святароў у ХХ стагоддзі, паведамляе church.by.

Адкрывае альманах прывітальнае слова епіскапа Стэфана і яго даклад «Гісторыя Царквы ёсць гісторыяй святасці». Таксама ў альманаху распавядаецца пра ўзнаўленьне царкоўнага жыцця ва Усходняй Беларусі ў пачатковыя перыяд нямецкай акупацыі ў другой палове 1941 года, апісваецца жыццё святара Дземянцея Супмілы з Гомельшчыны, рэпрэсаванага ў 1937 годзе, гродзенскага протаіерэя Іаана Карчынскага (1864-1935), святара Фёдара Рубановіча, у 1945 абвінавачанага ў здрадзе Радзіме, але вызваленага за недаказанасцю віны, протаіерэя Іаана Струкоўскага (1895-1991). Завяршае «Працы» артыкул, прысвечаная протаіерэю Сазонту Савічу (1930), пытанне кананізацыі якога ініцыявала Тураўская епархія.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі