Семінар для хрысціянскіх журналістаў і блогераў прайшоў у Гродна (фотарэпартаж)

DSC_0065
Медыяэксперт і трэнер Аляксандр Класкоўскі падчас сустрэчы хрысціянскіх журналістаў і блогераў ў Гродна

Інфармацыйна-адукацыйная сустрэча Супольнасці хрысціянскіх журналістаў і блогераў прашла 15 лістапада ў Гродна, сабраўшы каля 30 удзельнікаў. Сацыяльная адказнасць хрысціян, эфектыўнае інфармаванне праз інтэрнет — толькі некаторыя з тэмаў, закранутых падчас семінара.

З расповедам аб дзейнасці грамадзянскай ініцыятывы «Супольнасць хрысціянскіх журналістаў і блогераў» і прэзентацыяй парталу КРЫНІЦА.INFO выступіў галоўны рэдактар партала Анатоль Шырвель.

Аб павелічэнні значэння інфармацыі і інфармавання, аб эфектыўным узаемадзеянні цэркаваў і мас-медыя і аб сакрэтах стварэння ўдалых публікацый для інтэрнет-сайтаў расказаў вядомы медыяэксперт і трэнер у галіне журналістыкі Аляксандр Класкоўскі.

Як рабіць прыгожыя і цікавыя наведвальнікам сайтаў фатаграфіі — гэтай тэмы быў прысвечаны выступ удзельніка Супольнасці і супрацоўніка партала КРЫНІЦА.INFO Валерыя Мацкевіча.

Сярод удзельнікаў сустрэчы ў Гродна былі святары, супрацоўнікі медыяў, грамадскія актывісты і вернікі якія адчуваюць пакліканне да хрысціянскай журналістыкі. Удзельнікі прадстаўлялі мясцовыя праваслаўныя, каталіцкія, грэка-каталіцкія  і евангельскія цэрквы і супольнасці.

Як было адзначана напрыканцы семінару, такія сустрэчы даюць магчымасць адчуць патэнцыял хрысціянскага адзінства і важнасць сумеснага сведчання аб Хрысце. Таксама гродзенскія хрысціяне і блогеры выказалі жаданне працягнуць падобныя сустрэчы, бо яны натхняюць і спрыяюць росту прафесійнага ўзроўню.

Падобныя сустрэчы ўжо прайшлі ў Бабруйску і Мінску.

Фатаграфіі Хрысціны Марчук

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі