Пасажыры цягнікоў Мінск-Вільнюс атрымаюць зніжку 10% пры аплаце праезду ў Клайпеду

поездУ рамках двухбаковых дамоўленасцей паміж чыгуначнымі адміністрацыямі Беларусі і Літвы з лістапада бягучага года ўстаноўлена зніжка ў памеры 10% пры аплаце праезду з Вільні да Клайпеды для пасажыраў цягнікоў, якія курсуюць ў зносінах МінскВільнюс. Пра гэта паведамілі ў прэсцэнтры БЧ.

Каб атрымаць дадзеную зніжку, пасажыру, які здзейсніў паездку на цягніку па маршруце Мінск-Вільнюс, неабходна захаваць свой білет. Пры прад’яўленні дадзенага праязнога дакумента ў касах АТ «Літоўскія чыгункі» і аплаце праезду ў Клайпеду з перасадкай па станцыі Вільнюс прадастаўляецца зніжка 10%.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі