У Гродне трое маладых людзей пакурылі «міксы»: адзін памёр, двое ў рэанімацыі

наркотыікЖыхар Ваўкавыска і яго сяброўка з Шчучына вырашылі адпачыць у наркатычным дурмане. Купіць наркотык яны вырашылі ў Гродне, куды і адправіліся на машыне. Так як хлопец ужо выпіў піва, то пасадзіў за руль сябра. Праз інтэрнэт яны звязаліся з дылерам, пералічылі на яго рахунак грошы, пасля чаго забралі з тайніка парашок «хуткасць», які з’яўляецца канцэнтратам наркатычнага рэчыва, выкарыстоўваймага ў курыльных міксах.

Раней усе трое ўжо спрабавалі курыльныя сумесі, адзін з іх нават быў судзімы за захоўванне, атрымаўшы адтэрміноўку ў пазбаўленні волі. Удыхнуўшы наркотык ў Гродне, яны паехалі дадому, паведамілі ва УУС Гродзенскага аблвыканкама.

Па дарозе кіроўца, адчуўшы, што далей кіраваць аўтамабілем не можа, спыніўся на абочыне паблізу вёскі Алекшыцы Бераставіцкага раёна. Да аўтамабілю, які стаяў на абочыне доўгі час, прыехалі супрацоўнікі міліцыі, якія знайшлі мёртвым ад перадазіроўкі ўладальніка аўто. Загінуламу быў 21 год.

Яго сяброў у цяжкім стане даставілі ў рэанімацыю. Лекары канстатавалі ў іх вострую інтаксікацыю дыхальных шляхоў.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі