Мінкульт прыпыніў рамонт царквы ў Новым Свержанi

новы свержаньСтаршыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч на сваёй старонцы ў Facebook паведаміў, што па Успенскай царкве ў вёсцы Новы Свержань Стаўбцоўскага раёна Мiнскай вобласцi Мінкульт прыпыніў рэстаўрацыйна-аднаўленчыя работы, а пракуратура даручыла мясцоваму РАУС правесці праверку.

Працы прыпыненыя ў сувязі з парушэннем пры рэстаўрацыі артыкулаў 27,28, 41, 43 закона Беларусі “Аб ахове гісторыка-культурнай спадчыны Рэспублікі Беларусь”.

У пацверджанне Антон Астаповіч апублікаваў фатаграфіі афіцыйных дакументаў Мінкульту і Стаўбцоўскай пракуратуры.

Як раней паведамляла Крыніца, старшыня Беларускага добраахвотнага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч у сваім лісце заклікаў мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла звярнуць увагу на праблемы архітэктурнай царкоўнай спадчыны Беларусі і правесці круглы стол па гэтай тэме.https://fbcdn-sphotos-f-a.akamaihd.net/hphotos-ak-xpa1/v/t1.0-9/559577_870952736248722_3070987557287896351_n.jpg?oh=2d62302bef305aa101e081737b02f51e&oe=54E5F33B&__gda__=1424262841_001f5d2f7ef388c5f0fefc69c9130ed4

https://fbcdn-sphotos-e-a.akamaihd.net/hphotos-ak-xap1/v/t1.0-9/s720x720/10734026_870954919581837_2664760372866225271_n.jpg?oh=46e4e6370d40f4ca6b3e871bf87644ce&oe=5511CC56&__gda__=1423254536_962eecc015d60d7e146f8f3d65f61030

https://fbcdn-sphotos-c-a.akamaihd.net/hphotos-ak-xpa1/v/t1.0-9/s720x720/10382773_870954929581836_4410404935190272116_n.jpg?oh=3176f4acd01d305abe692974a8b073a6&oe=54D5819C&__gda__=1423031930_13610bfb364222e5eab239e145cf83d9

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі