Стаўку адзінага падатку для ІП у Мінску падвысяць на 12-15%

эканомікаСтаўку адзінага падатку для індывідуальных прадпрымальнікаў у Мінску плануюць павысіць на 12-15%, паведаміў 19 лістапада начальнік інспекцыі міністэрства па падатках і зборах па Мінску Уладзімір Лайкоў. Паводле яго слоў, павышэнне стаўкі адзінага падатку для ІП і іншых фізічных асоб – агульнапрынятая практыка.

Прадстаўнік МПЗ не выключыў, што ў 2014 годзе будзе вырашана павысіць на 50-70% стаўку для ІП, якія здаюць кватэру на кароткачасовы тэрмін, перадае БелТА.

У Мінску фізічныя асобы здаюць у арэнду на доўгі тэрмін каля 52 тыс. кватэр. За год яны выплочваюць каля 60 млрд рублёў падатку. Каля 800 здаючых кватэру мінчан зарэгістраваныя як ІП.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі