У Мінску запалілі 300 свечак у памяць аб ненароджаных дзецях (фотарэпартаж)

ладошка47У Мінску 18 лістапада ў гадавіну легалізацыі абортаў у Савецкай Расіі на пляцоўцы перад званіцай праваслаўнага прыходу ў гонар іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» запаліліся 300 агнёў-лампадак, якія нагадваюць пра 30 000 штогадовых абортаў у  Беларусі.

Лампадамі перад храмам была выкладзеная фігура дзіцяці — так, як яно выглядае на восьмы тыдзень жыцця.

Акцыя прайшла ў рамках фестывалю сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям’і «Ладошка», які закліканы звярнуць увагу грамадскасці на трагічную дату ў гісторыі, пасля якой мільёны дзіцячых жыццяў працягваюць абрывацца да гэтага часу.

Перад пачаткам акцыі ў хатнім храме святых пакутнікаў-немаўлятаў Віфлеемскіх адбыўся малебен за жыццё ненароджаных дзяцей, пасля заканчэння якога прайшла прэс-канферэнцыя «Так! Будзе жыццё!», прысвечаная місіі фестывалю.

Фота Надзеі Гацак

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі