Школьнікам Бабруйска распавялі з чаго складаецца сямейнае шчасце
Духоўна–асветніцкі цэнтр у гонар прмц. вялікай княгіні Марыі 17 лістапада наведалі навучэнцы 9-га класа сярэдняй школы № 7 Бабруйска.
Па жаданні школьнікаў, кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі пры Мікола-Сафійскім храме Алена Агафонава прачытала ім лекцыю “Інгрэдыенты сямейнага шчасця», паведамляе bobruisk.hram.by.
Яна распавяла, што шлюб падобны на выпяканне торта, для падрыхтоўкі якога неабходны час і цярпенне, а таксама пэўны набор прадуктаў.
Ёсць і інгрэдыенты (складнікі) сямейнага шчасця, без якіх атрымліваць асалоду ад сямейнага жыцця немагчыма.
Першы: аснова шлюбу ў тым, што мужам і жонкай могуць быць толькі мужчына і жанчына.
Другі – цнатлівасць, захаванне дашлюбнай чысціні і ўсведамленне таго, што шлюбныя адносіны належаць толькі мужу і жонцы.
Трэцяя ўмова шчаслівай сям’і – афіцыйна зарэгістраваныя адносіны.
Чацвёрты інгрэдыент – правільная іерархія ў сям’і, дзе муж кіраўнік і жонка пад яго надзейнай абаронай, дзеці ў паслухмянстве ў бацькоў. А муж адказвае за ўсю сям’ю перад Богам.
Пяты: у аснове сям’і павінна быць любоў і вернасць.
Шосты пласт – гэта незалежнасць ад бацькоў і прыняцце адказнасці за сваё сямейнае жыццё.
Сёмы інгрэдыент сямейнага шчасця – адкрытасць на нараджэнне дзяцей і працяг роду.
Восьмы, заключны – павага да чалавечага жыцця, у сям’і кожны павінен адчуваць сябе ў бяспецы, асабліва дзеці і старыя, таму ў шчаслівай сям’і няма месца абортам і эўтаназіі.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)