Мітрапаліт Павел і Лукашэнка павіншавалі з днём нараджэння Патрыярха Кірыла

КірылМітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Павел ад імя епіскапату, духавенства, манахаў і свецкіх Беларускай Праваслаўнай Царквы павіншаваў з днём нараджэння Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла. Іерарх пажадаў прадстаяцелю РПЦ, каб Госпад заўсёды пасылаў яму «здароўе цела і моц духу, нявычэрпную добрую дапамогу і падтрымку ў Вашым высокім першасвяціцельскім служэнні ў славу Святой Царквы Хрыстовай!»

Па словах мітрапаліта, жыццё Патрыярха Кірыла, які з’яўляецца «для ўсяго братняга народа Святой Русі багавыбранай стырнікам», служыць яскравым прыкладам таго, як мудра дзейнічае Промысл Божы, пастаўляючы Сваіх верных служак «права правіць Слова Сваёй Ісціны», паведамляе church.by.

«У Патрыяршым служэнні няма месца нічому асабістаму і прыватнаму. Патрыярх цалкам належыць сваёй пастве, і яго жыццё – гэта жыццё яго духоўных дзяцей, іх радасці і смутку, клопаты і патрэбы. У складаных умовах сучаснага жыцця Вы падзяляеце нягоды і смутак славянскіх народаў, з’яўляючыся іх хадайнікам і малітоўнікам перад Богам», – гаворыцца ў віншаванні.

Павіншаваў Патрыярха і прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка. «На беларускай зямлі Вас паважаюць як прызнанага духоўнага настаўніка, чый высокі аўтарытэт і падзвіжніцкая дзейнасць спрыяюць умацаванню братэрства і супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі”, – заявіў ён, паведамілі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі