Па просьбе ДАІ наваполацкі святар асвяціў два месцы на дарозе, дзе часта гінуць людзі

DTPПа просьбе прадстаўнікоў гарадской Дзяржаўтаінспекцыі настаяцель праваслаўнага прыхода храма Святога Арханёла Міхаіла протаіерэй Аляксандр Шаховіч у Наваполацку асвяціў два месцы, дзе ў выніку ДТЗ часта гінуць людзі.

Адно з месцаў знаходзіцца ў межах горада каля наваполацкага Палаца дзяцей і моладзі, дзе за пяць гадоў адбылося пяць ДТЗ, у трох з якіх загінулі людзі. Другое – на аўтадарозе, якая вядзе да заводу «Палімір», дзе ахвяры здараюцца штогод. Асвячэнне гэтых месцаў адбылося 16 лістапада ў дзень памяці ахвяр дарожна-транспартных здарэнняў, паведамляе eparhia992.by.

«Усім загінулым патрэбна малітва аб супакоі, – сказаў а. Аляксандр падчас вадасвятнага набажэнства. – Не хачу нікога асуджаць, але, магчыма, мы, не выконваючы правілы жыцця, не выконваем і правілы дарожнага руху. Прычынамі могуць быць і алкагольнае ап’яненне, і наркатычнае ўздзеянне, і дух ліхацтва. Той біч, які заўсёды можа перапыніць жыццё чалавека, скалечыць яго лёс. Любая трагедыя павінна вучыць людзей. Любая катастрофа, як і вайна, даецца людзям не проста так. Яна вучыць людзей жыць у міры. І калі людзі разумеюць гэта, калі яны здабываюць урокі з гэтых падзей, тады і гібель людзей становіцца не марнай. Але калі мы працягваем здзяйсняць усё гэтак жа сама, то, натуральна, гібель людзей не спыніцца, і тут віна не Госпада Бога, а саміх людзей».

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі