Тураўская епархія арганізавала школьную выставу пра вайну

turovТураўская праваслаўная епархія выступіла адным з арганізатараў выставы “Дарогамі гісторыі, дарогамі перамогі…», размясціўшы на ёй экспанаты з епархіяльных сховішчаў. Выстава прайшла 15 лістапада на базе СШ № 15 Мазыра і ўключыла ў сябе дэманстрацыю ваеннай тэхнікі, формы, зброі і іншых экспанатаў Вялікай Айчыннай вайны.

Па блаславенні епіскапа Тураўскага і Мазырскага Леаніда з епархіяльнага музея на выставу былі дастаўлены іконы, царкоўныя посуд і начынне, якія захоўваліся ў святара, які духоўна апякаў у ваенны час партызанскі атрад Петрыкаўскага раёна, паведамляе turov.by.

Таксама Тураўская епархія падала на выставу фрагмент звана царквы з вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна, спаленай разам з 261 жыхаром.

Падчас выставы святар кафедральнага сабора Мазыра а. Сяргей Капітан правёў гутарку аб удзеле служыцеляў царквы ў падзеях мінулай вайны, аб тым, як святары падтрымлівалі жыхароў дапамогай і малітвай.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі