Выпускнікоў праваслаўных семінарый могуць адправіць у армію
Вельмі дрэнна, што студэнты праваслаўных семінарый не праходзяць вайсковую службу, заявіў 20 лістапада на пасяджэнні каардынацыйнай рады па распрацоўцы і рэалізацыі сумесных праграм супрацоўніцтва паміж органамі дзяржкіравання і Беларускай праваслаўнай царквой Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел.
На яго думку, без службы ў войску семінарысты «да старасці будуць матулінымі сыночкамі». «Можа, пасля семінарыі, каб не парушаць працэс вучобы, трэба адпраўляць іх у войска», – сказаў ён, перадае БелТА.
На тэрыторыі Ваеннай акадэміі могуць пабудаваць храм
Ваенная акадэмія Беларусі прапрацоўвае пытанне аб узвядзенні храма-помніка вайсковай славы на сваёй тэрыторыі, паведаміў старшы выкладчык кафедры ідэалагічнай працы ВНУ Іван Саблін. У храме можна будзе ўрачыста адсвяткаваць любое свята, здзейсніць таямніцы шлюбу і хрышчэння, у святочнай абстаноўцы прысвоіць воінскае званне, выпусціць новаспечаных афіцэраў, сказаў ён.
Паводле яго слоў, 84,5% курсантаў Ваеннай акадэміі вызнаюць праваслаўе, крыху больш за 10% – каталікі, каля 4,8% лічаць сябе атэістамі.
На пасяджэнні прадстаўнікі Мінабароны і БПЦ разгледзелі рэалізацыю сумесных мерапрыемстваў, абмеркавалі вынікі ўзаемадзеяння Царквы з навучальнымі ўстановамі ваеннага ведамства, вывучылі досвед працы з дапрызыўнай моладдзю і падрыхтоўкі яе да службы ў войску, актуальныя праблемы абароны маральнасці і духоўнасці ў кантэксце сучасных выклікаў і рызык.
Падобныя навіны
Апошнія навіны
- Сайт Krynica.info часова спыняе сваю працу 21.09.2022 17:18
- Пастару Вячаславу Ганчарэнку штраф 100 базавых 20.09.2022 14:55
- Затрыманы Вячаслаў Ганчарэнка 20.09.2022 11:53
- Адзін з самых пазнавальных беларускіх календароў ужо ў продажы 19.09.2022 12:11
- “Стаміліся ўсё ад хлусні”. Белгарадскі мітрапаліт лічыць, што ў Расіі з-за вайны можа паўтарыцца 1917 год 19.09.2022 10:43
- «Маці Будслаўская, Маці святая…». Фотарэпартаж
- У першы ў гісторыі Дзень дзядуляў і бабуль фэст у гонар святой Ганны адзначылі ў Жодзішках (фотарэпартаж)
- Маці Божая Шкаплерная зноў паклікала вернікаў у Гудагай
- У Чырвоным касцёле вернікі розных канфесій маліліся за Беларусь (фотарэпартаж)
- Пад Віцебскам ушанавалі ахвяр камуністычных рэпрэсій (фотарэпартаж)
- Патрыярх Кірыл на асвячэнні Храма-помніка ў Мінску: Раптам паўстаў вораг і мірны дух знік (фотарэпартаж)
- Латвія. Рыга. Папа (фотарэпартаж)
- Сустрэча з Папам Рымскім у Літве вачыма беларусаў (фотарэпартаж)
- Юбілейная «Камяніца» сабрала людзей пад Мінскам (фотарэпартаж)