Злачынствы ў побыце: кожнае трэцяе здзяйсняецца ў дачыненні блізкіх

домашнее насилиеУ Беларусі ў гэтым годзе зарэгістравана 103 забойства і 205 наўмысных цяжкіх цялесных пашкоджанняў. І кожнае трэцяе з іх здзяйсняецца ў дачыненні да блізкіх.

Пра гэта паведаміў намеснік начальніка ўпраўлення прафілактыкі МУС Сяргей Красуцкі на прэсканферэнцыі аб прафілактыцы бытавых правапарушэнняў.

Паводле яго слоў, у Брэсцкай і Гомельскай абласцях колькасць забойстваў вырасла ў параўнанні з аналагічным перыядам 2013 года амаль у тры разы.

Сяргей Красуцкі назваў асноўныя прычыны гвалту ў сям’і. Гэта працоўная незанятасць (непрацуючыя здзейснілі больш за палову бытавых злачынстваў). Траціну злачынцаў маюць судзімасць. Каля 80% злачынстваў людзі здзяйсняюць у стане алкагольнага ап’янення.

МУС шырока прымяняе меры прававога ўздзеяння ў дачыненні да асоб, якія дапускаюць гвалт у сям’і. У прыватнасці, вырасла колькасць крымінальных спраў прэвентыўнай скіраванасці. У ЛПП накіравана больш за 5,7 тыс. грамадзян, якія пакутуюць на хранічны алкагалізм, у тым ліку 1,2 тыс. жанчын. Распрацаваны алгарытм працы з вяртаннем з ЛПП, а таксама па інфармаванні членаў сям’і аб магчымасцях абароны ад гвалту.

Вырасла (амаль на 36%) колькасць прыцягнутых да адміністрацыйнай адказнасці за правапарушэнні ў побыце.

З пачатку дзеяння закона «Аб асновах дзейнасці па прафілактыцы правапарушэнняў» ўжыта 119 ахоўных прадпісанняў да грамадзян, якія ўчынілі гвалт у сям’і (85 з іх з усталяваннем абавязку часова пакінуць жылое памяшканне). У Брэсцкай, Мінскай і Магілёўскай абласцях гэта мера ўжывалася 19, 20 і 51 разоў адпаведна.

 

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Пералічыць сродкі можна на тэлефонны нумар Velcom: +375 29 6011791. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі