Трамвай «Карытас» распавёў мінскім школьнікам пра іх правы

карытас20 лістапада для дзяцей з розных школ мінскага мікрараёна “Серабранка” і 15 выхаванцаў “Дзіцячага гарадка” Ленінскага раёна Мінска” каталіцкая дабрачынная арганізацыя “Карытас” сумесна з гарадскім грамадскім аб’яднаннем па папярэджанні жорсткім стасункаў з дзецьмі «Дзеці – не для гвалту» і Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі арганізаваў інтэрактыўную навучальную экскурсію на трамваі “Я маю права!”.

Яна была прымеркавана да 25-годдзя падпісання “Канвенцыі ААН пра правы дзіцяці”. Падчас экскурсіі дзеці маглі як узнавіць свае веды пра правы і абавязкі, так і даведацца штосьці новае. Праграма была зроблена ў форме гульні: некаторыя заданні былі самастойныя, а іншыя – размеркаваныя па невялікіх групах. За кожны правільны адказ дзеці атрымлівалі памятныя сюрпрызы, паведамляе caritas.by.

Прапаноўваліся ім для разгляду і сітуацыі, калі права аднаго чалавека ўступаюць у канфлікт з правамі іншага. Пасля экскурсіі ўсіх чакаў салодкі стол і падарункі. Таксама кожнаму з падлеткаў раздалі анкету пра правы і абавязкі.

“У наш час цяжка чымсьці здзівіць дзяцей. Таму, каб данесці да іх нейкую важную інфармацыю, трэба скарыстаць нестандартныя метады і падыходы вывучэння права, у тым ліку, і інфармацыйныя тэхналогіі”, – мяркуе прадстаўнік Нацыянальнага цэнтра прававой інфармацыі Беларусі Ала Бардзілоўская.

“Адна справа, калі да дзяцей прыходзяць у школу і праводзяць з імі розныя гутаркі, і зусім іншае, калі яны едуць у трамваі, упрыгожаным рознакаляровымі шарамі спецыяльна для іх, у якім з імі гуляюць у гульні і праводзяць займальную віктарыну.  Дзеці адчувалі сябе вольна, нязмушана, і сапраўды ўспрымалі тое, што адбываецца як свята”, – адзначыла прадстаўнік аб’яднання «Дзеці – не для гвалту» Маргарыта Прахіна.

“На маю думку, менавіта такая форма падачы інфармацыі для сучасных дзяцей з’яўляецца больш эфектыўнай”, – заявіў дырэктар “Нацыянальнага Карытас”  кс. Віктар Гайдукевіч SDB.

Шаноўныя чытачы! Krynica.info з’яўляецца валанцёрскім праектам. Нашы журналісты не атрымліваюць заробкаў. Разам з тым праца сайту патрабуе розных выдаткаў: аплата дамену, хостынгу, тэлефонных званкоў і іншага. Таму будзем радыя, калі Вы знойдзеце магчымасць ахвяраваць сродкі на дзейнасць хрысціянскага інфармацыйнага парталу. Па магчымых пытаннях звяртайцеся на krynica.editor@gmail.com




Блогі